Создать сайт на a5.ruКожны год да Сусветнага дню турызму Лагойскімі турыстамі ладзіцца турыстычнае свята для школьнікаў. Гэты год не стаў выключэннем, так 26 верасня ў парку “Чысцік” гарадского пасёлка Плешчаніцы прайшлі ўжо сёмыя па ліку спаборніцтвы. Удзел прынялі 34 каманды з шаснаццаці ўстаноў адукацыі. Юныя турысты спаборнічалі на пешаходнай паласе перашкод, стараліся быць кемлівымі на арыент-шоў, паказвалі свае здольнасці на этапе фігурнага кіравання веласіпедам. Пагодныя ўмовы спрыялі правядзенню спаборніцтваў, а бадзёрая музыка падымала настрой удзельнікам свята, за што асобнае дзякуй дырэктару ДУА "Плешчаніцкая СШ №2" Кунцэвіч Галіне Яўгенаўне. Ну і нарэшце былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы. На закрыцці спецыяліст аддзелу адукацыі, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама Рабацень Марына Ўладзіміраўна ўручыла пераможцам салодкія ўзнагароды – тарты. А пераможцамі сталі: у малодшай узроставай групе – каманда ДУА “СШ №3 г. Лагойска”, у сярэдняй групе – каманда ДУА “Астрашыцкі ВПК д/с-СШ” і ў старэйшай – каманда ДУА “Акалоўская СШ”.
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў са святам Сусветнага дню турызму!
Галоўны суддзя спаборніцтваў Галіна Вашкевіч,
дырэктар Лагойскага РЦТіК.



