Создать сайт на a5.ru
Более 400 шаблонов
Простой редактор
Приступить к созданию

Водны паход Лагойскіх турыстаў

   Лета. Канікулы. Вольны час няўрымслівыя Лагойскія турысты запаўняюць паходамі па малой радзіме, бо яны ж не могуць уседзець дома! Так схадзіўшы ў пешы паход па сваім раёне ім захацелася яшчэ куды-небудзь схадзіць, ці з’ездзіць. Выбар упаў на на водны паход. Кіраўнік паходу Дзмітрый Вашкевіч пачаў рыхтавацца, прадумваць маршрут, шукаць магчымасць пазычыць байдаркі. На наш пошук адклікнуліся нашы ж, але ужо дарослыя і самастойныя, турысты: Грыбоўскі Сяргей (nabaidarke@gmail.com які займаецца арганізацыяй камерцыйных сплаваў) і Гаўрылаў Анатоль (/gavrilovfoto/ які займаецца арганізацыяй камерцыйных паходаў у горы). Дзякуй ім вялікі! Грыбоўскі выдзяліў нам байдаркі, вёслы і спасжылеты, а Гаўрылаў аказаў дапамогу па давозу ўсяго рыштунку да пачатку маршрута і пасля заканчэння.

   Наш маршрут сплаву першай катэгорыі складанасці ў 100 кіламетраў пралягаў па рэках Вузлянка, Нарачанка і Вілія. Пачынаўся паход ад вёскі Талуць Вілейскага раёна, дзе на маляўнічым беразе мы размясціліся лагерам і рыхтавалі байдаркі да сплаву. Нас было дзевяць чалавек, сем навучэнцаў і два педагогі, таму работа кіпела, бо ўсім нецярпелася сабраць чатыры байдаркі, стаць на раку і адчуць шолах вады пад байдаркамі і вёсламі, але найперш былі праведзены заняткі па правілах бяспечных паводзін у байдарцы на вадзе. Для навічкоў былі праведзены заняткі з паказам, як упраўляцца з байдаркай на рацэ і як бяспечна аб’ехаць перашкоду.

   Рака Вузлянка! Яна несла нас да зліцця з Нарачанкай. Вузлянка мела шмат завалаў з дрэў, якія трэба было віртуозна абходзіць ці прашчэмлівацца, з зарослымі водарасцямі месцамі, дзе водарасці чапляліся за вёслы, але ўсё гэта кампенсавалася прыемнымі пахамі траў і кустоў: то тавалгі, то крапівы, то аіру, то ліпы, то яшчэ чаго-небудзь.

   Нарачанка таксама мела ўсе такія ж перашкоды, але была трошкі шырэйшая, пахі траў не даносіліся да нас так рэзка, а берагі яе былі больш маляўнічыя, высокія, пясчаныя, так і хацелася прычаліць да іх.

   Вілія – гэта ўжо буйная водная артэрыя, але і яна час ад часу падавала нам сюрпрызы ў выглядзе завалаў, ці вялікіх камянёў, але часцей меляў на якія мы неспадзявана натыкаліся. Тут трэба было выходзіць з байдаркі і прасоўваць яе на больш глыбокае месца. Але дзецям падабалася бегчы басанож па пясчаным дне па вадзе ніжэй калена! Гэта было забаўна!

   На працягу паходу мы не забывалі і пра краязнаўства. Дзеці з кіраўнікамі хадзілі на экскурсіі ў паселку Нароч, у Залессі на сядзібу Агінскага, у Смаргоні наведаліся аж у цэнтр горада.

   Закончыўся наш паход за вёскай Данюшава, каля нацягнутага тросу для паромнай пераправы. Усе атрымалі вялікае задавальненне ад паходу: дзеці яшчэ больш загартавалі свой арганізм, загарэлі і адпачылі на свежым паветры без гаджэтаў, а педагогі нацешыліся задаволенымі ўсмешкамі дзяцей.

ФОТО


© 2011-2021 Логойский РЦТиК
Яндекс.Метрика
1    2     3    4    5   6   7    ...
Яндекс.Погода

Календарь мероприятий 

на ноябрь

Районный:

05.11.2021 - Районные соревнования по туризму спортивному "Спортивные туристские походы"
Областной: 
15-17.11.2021 - Областные соревнования по туризму спортивному "Спортивные туристские походы"
 
Республиканский: